Супермадэль Наталля Вадзянава наведала Менск


Сусветна вядомая мадэль і дабрачынка Наталля Вадзянава наведала офіс кампаніі «Ideanomix Digital» – рэзідэнта Парку высокіх тэхналогіяў у Менску.

«Ideanomix Digital» з’яўляецца распрацоўнікам мабільнай праграмы Flo, якая дазваляе адсочваць стан жаночага здароўя. Летась Наталля Вадзянава інвеставала ў гэты праект і ўвайшла ў савет дырэктараў, нагадвае БелТА.

Вадзянава ў ПВТ таксама прэзентавала мабільную праграму «Elbi» для пералічэння грошай на дабрачыннасць. Цяпер «Elbi» аб’ядноўвае каля 50 арганізацыяў з 80 краінаў.

Наталля Вадзянава нарадзілася ў Ніжнім Ноўгарадзе ў 1982 годзе. Ад пачатку 2000-х працавала мадэллю на Захадзе, была тварам сусветных брэндаў. Цяпер жыве ў Лондане. Паводле Sunday Times, Наталля Вадзянава ўваходзіць у 300 самых багатых людзей Вялікай Брытаніі. Займаецца дабрачыннасцю.

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў