Суперкубак Беларусі па футболе застаецца ў БАТЭ


Мірка Іваніч дэбютаваў у БАТЭ голам.

Новы футбольны сезон адкрыўся ў Беларусі матчам за Суперкубак краіны, у якім барысаўскі БАТЭ перамог салігорскі «Шахцёр» – 2:1.

Лік адкрыў на 25-й хвіліне сербскі паўабаронца БАТЭ Мірка Іваніч. У другім тайме Віталь Радзівонаў падвоіў вынік. А ў адной з контратак гарнякоў абаронца барысаўчанаў Дзяніс Палякоў зрэзаў мяч ва ўласныя вароты.

Спартовыя журналісты не маюць сумневаў, што БАТЭ перамог заслужана, але засяроджваюцца не на бліскучым дэбюце легіянера, а на пытаннях да судзейскай брыгады (дарэчы, найлепшай летась).

«Першае – пазіцыя Радзівонава ў момант, калі Іваніч адкрыў лік. Па-за гульнёю або не? І калі па-за – як кваліфікаваць: як актыўнае або як пасіўнае? Форвард не дакрануўся да мяча, але перашкаджаў брамніку», – перакананы Арцём Фандо з «Прэсболу».

Барысаўскі клуб святкуе чарговае захаванне Суперкубку ў сябе:

Эксперты ж чакаюць каментару Беларускай федэрацыі футболку: у панядзелак правядуць кампетэнтную ацэнку абодвух спрэчных момантаў сённяшняй гульні.

ДД

Глядзі таксама
Каментары