«Суперакцыя» з падманам? Як прымусіць краму вярнуць грошы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGN25uQnhrNUVnNkElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Набылі тавар на «суперакцыі», а ў чэку аказалася вышэйшая сума? Грошы можна вярнуць.

Цэннік, які пазначае кошт тавару, – афіцыйны дакумент, і пакупнік мае права набыць тавар менавіта за той кошт, які на цэнніку напісаны, нават калі кіраўніцтва крамы паспела гэты кошт змяніць.

Калі тавар вязуць з Расеі або іншае краіны, то кошты на кожную пастаўку могуць адрознівацца. Тут справа не столькі ў падвышэнні адпускнога кошту, колькі ў ваганні курсаў. Праз гэта праграма, што калькулюе кошты рознічнага продажу, можа выдаваць новыя лічбы, якія ў краме мусяць своечасова змяшчаць на цэнніках. Не паспелі – гэта праблема крамы, а не пакупніка.

Што рабіць, калі ў краме адмаўляюцца прадаць тавар за суму, глядзіце ў відэасюжэце з праграмы «Асабісты капітал».

Праграма «Асабісты капітал» выходзіць на «Белсаце» штопанядзелак а 19:00.

Глядзець праграму цалкам.

Стужка навінаў