Супер-зброя ЗША: вайсковы шатл-беспілотнік вярнуўся з арбіты


Амерыканскі беспілотны апарат X-37B быў у небе 22 месяцы. Вайскоўцы не раскрываюць дэталяў місіі.

Афіцыйнае прызначэнне беспілотніка – дастаўка грузаў на арбіту. Але вайсковыя эксперты не выключаюць, што такі апарат можа выкарыстоўвацца для шпіёнскіх мэтаў і нават знішчаць спадарожнікі іншых краінаў.

Якія задачы X-37B выконваў падчас палёту, невядома. Аднак цяпер відавочны поспех амерыканскіх стваральнікаў шатлу, які здольны на аўтаматычным рэжыме не толькі выходзіць у космас, але і прызямляцца.

Яшчэ падчас выпрабаванняў дрон падымалі ў паветра і скідвалі з выключанымі рухавікамі. Аўтаматыка кожным разам спрацоўвала без памылак, рухавікі самыя запускаліся, дрон стабілізаваўся ў паветры. Дый уласна амаль 2-гадовае перабыванне ў космасе для такое машыны – беспрэцэдэнтнае.

Некамерцыйная арганізацыя «Secure World Foundation», што займаецца прамаваннем мірнага выкарыстання космасу, сцвярджае: праект X-37B мае непасрэднае дачыненне да амерыканскае выведкі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў