Сумна ў Парыжы? Тады запрашаем у Менск – «The Times» рэкламуе беларускую сталіцу


Брытанскае выданне ўключыла Менск у спіс з 30 гарадоў, дзе можна нядорага адпачыць на выходных.

«Сумна ў Парыжы ці Рыме? Тады паспрабуйце правесці выходныя ў Таліне або Менску», – прапануе выданне.

Кошт адпачынку – каля 250 фунтаў (каля $320), піша «The Times».

У спісе Менск апынуўся на пятым радку.

«Вы знойдзеце ў Менску футурыстычную архітэктуру з шматпавярховікамі ў савецкім стылі, а таксама мноства пасляваенных помнікаў. Абавязкова паглядзіце оперу ці балет у bolshoibelarus.by. Добрыя месцы тут часта прадаюцца танней за 1 фунт стэрлінгаў. Ежа тут таксама добрая. У рэстаране можна замовіць салянку і бліны», – пішуць аўтары тэксту.

Танна, паводле брытанцаў, можна правесці выходныя ў наступных гарадах: Задар і Пула (Харватыя), Охрыд (Македонія), Дынар (Францыя), Варна ды Бургас (Балгарыя), Ольбія і Модзіка (Італія), Браціслава і Кошыцэ (Славакія), Мальмэ (Швецыя), Херас і Саламанка (Іспанія), Кутаісі (Грузія), Кракаў і Гданьск (Польшча) ды іншыя.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў