Судзяць менчука, у якога ў навагоднюю ноч двойчы стрэліў міліцыянт


Працаўнік заводу «Керамін» Андрэй Гаўраш, які пасля сутычкі з міліцыянтам у ноч на 1 студзеня 2017 году трапіў у шпіталь з агнястрэльнымі раненнямі, абвінавачваецца ў супраціве праваахоўным органам (арт. 363 ч.2). Яму пагражае да пяці гадоў зняволення.

Андрэй Гаўраш сваёй віны не прызнае, паведамляе БелТА.

Паводле афіцыйнай версіі, міліцыянт Руслан Салаўёў прыбыў у адну з кватэраў, дзе група моладзі адзначала Новы год. Праваахоўнікаў выклікалі суседзі, якія скардзіліся на шум. Як паведамілі ў Гарадскім упраўленні ўнутраных справаў Менгарвыканкаму, інцыдэнт распачаў нецвярозы мужчына.

«Дзверы кватэры адчыніў грамадзянін, які адразу пачаў паводзіцца агрэсіўна і неадэкватна. Ён прычыняе міліцыянту фізічныя пашкоджанні ды намагаецца завалодаць ягонаю табельнаю зброяй. Міліцыянт перадухіляе гэтую спробу. Спачатку ён вусна папярэджвае, пасля – папераджальна страляе», – распавёў адразу пасля інцыдэнту прадстаўнік ГУУС Менскага гарвыканкаму Аляксандр Ластоўскі.

Пасля гэтага міліцыянт Руслан Салаўёў двойчы стрэліў у менчука, той трапіў у шпіталь.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў