Судовая калегія Іспаніі арыштавала 8 членаў ураду Каталунні


Чыноўнікаў абвінавачваюць у мяцяжы і растраце бюджэтных сродкаў, паведамляе выданне «La Vanguardia».

Сярод арыштаваных віцэ-прэзідэнт Каталунні Урыіл Жункерас.

Кіраўніка дэпартамента прадпрымальніцтва Санці Вілу, які звольніўся напярэдадні абвяшчэння незалежнасці Каталунні, суд пагадзіўся адпусціць пад заклад у 50 тысяч еўраў.

Былы прэзідэнт Карлэс Пучдэмон і яшчэ чатыры члены каталонскага ўраду ў суд не з’явіліся. Цяпер яны знаходзяцца ў Бельгіі. Пракуратура Іспаніі папрасіла суд абʼявіць іх у міжнародны вышук.

27 кастрычніка Каталуння абвясціла незалежнасць ад Іспаніі па выніках рэферэндуму, які адбыўся ў пачатку кастрычніка.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў