Арышт і штраф «за касметычку для начных ваўкоў»


Суд Цэнтральнага раёну Менску абвінаваціў актывістак Вольгу Нікалайчык і Кацярыну Садоўскуюу ў брыдкаслоўі ды супраціве міліцыянтам. Вольга Нікалайчык атрымала 13 содняў арышту, Кацярына Садоўская – штраф у памеры 10 800 000 беларускіх рублёў.

Рэжысёрку дакументальных фільмаў і праваабаронцу судзілі за тое, што 29 красавіка актывісткі прынеслі пад амбасаду адмысловы «чамадан-касметычку» з жаночымі рэчамі, эмблемай «Начных ваўкоў» і надпісам «Забярыце касметычку». Гэтым перформансам Вольга Нікалайчык прадэманстравала пратэст супраць прыезду «Начных ваўкоў», якія казалі, што «на мяжы з Польшчай у іх праверылі кожную шкарпэтку і кожную касметычку».

Пакунак жанчына пакінула каля амбасады, паколькі з будынку да яе ніхто не выйшаў. Кацярына Садоўская назірала за акцыяй як праваабаронца. Праз некаторы час жанчын дагнаў міліцыянт, які забраў іхныя дакументы.

Раней Вольга Нікалайчык ужо атрымала буйны штраф за пікет каля Кургана славы, таксама зладжаны на знак пратэсту супраць мотапрабегу расейскіх байкераў праз тэрыторыю нашай краіны.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў