У Баранавічах адбыўся суд над мясцовым жыхаром, які займаўся ананізмам каля дзіцячага садка


Здарэнне адбылося ўвечары 14 верасня ў завулку Лугавым у Паўночным мікрараёне, каля дзіцячага садка. На шчасце, дзяцей у садку ўжо не было.

«Пʼяны беспрацоўны 37-гадовы жыхар гораду ішоў па вуліцы са сваёй знаёмай, раптам распрануўся і ў прысутнасці мінакоў стаў ананіраваць, – распавёў intex-press.by Святаслаў Бармоцін, намеснік начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзелу следчага камітэту Беларусі.

Убачыўшы непрыстойныя паводзіны мужчыны, мінакі выклікалі міліцыю. Як патлумачыла прыяцелька ананіста, дзеянні ейнага знаёмага сталі для яе «нечаканасцю». Мужчына растлумачыў свае паводзіны алкагольным апʼяненнем і тым, што «рэзка ўзбудзіўся ад сяброўкі».

14 кастрычніка мужчына атрымаў год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Падчас следства і ў судзе абвінавачваны сваёй віны не адмаўляў.

ЮВ, belsat.eu, паводле intex-press.by

Стужка навінаў