Суд прызнаў Саакашвілі вінаватым у незаконным перасячэнні мяжы


Мастыскі раённы суд Львоўскай вобласці прызнаў былога губернатара Адэскай вобласці (Украіна) і экс-прэзідэнта Грузіі вінаватым у незаконным перасячэнні ўкраінскай мяжы.

Саакашвілі пакараюць штрафам у памеры 3400 грыўняў (каля $ 130).

10 верасня Саакашвілі, якога пазбавілі ўкраінскага грамадзянства, пры падтрымцы сваіх прыхільнікаў прарваўся праз кардоны памежнікаў у пункце пропуску «Шэгіні» і трапіў з Польшчы на тэрыторыю Украіны.

Хроніка прарыву мяжы:

Саакашвілі заявіў, што не парушаў закон падчас перасячэння мяжы і мае намер адстойваць у судзе сваё права на ўкраінскае грамадзянства.

Сёлета прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пазбавіў Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў