Суд прызнаў экстрэмісцкім тэкст песні фанатаў ФК «Дынама»


Пра гэта паведамляе сайт беларускіх фанатаў belultras.by.

Паводле рэсурсу, суд пастанавіў, што песня «Вместе весело шагать» парушае Закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». Тэкст прайшоў праверку ў Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкметаў экстрэмізму.

Песня будзе ўнесеная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Тэкст экстрэмісцкай песні

Вместе весело шагать по болотам,
По болотам — с пулеметом.
И деревни поджигать лучше ротой
Или целым батальоном.

В небе зарево колышется — полощется.
Раз бомбежка, два бомбежка — нету рощицы…
Раз атака, два атака — нет селения,
Уничтожим коренное население.

Наши методы просты и гуманны,
И гуманны, и гуманны.
Ходим-бродим мы в заморские страны,
Что за страны — чудо страны.

И шагает хулиган за хулиганами.
Раз динамик, два динамик — будет армия!
Раз убийство, два убийство — демократия.
Мы динамовские фанаты — мы каратели!

У рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў таксама трапіў фільм «Урок Беларускай мовы»

Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» на рынкавай Плошчы Новага Горада ў Варшаве 2006 г.

Кніга «Загадка Сионских протоколов»

oleg_platonov__zagadka_sionskih_protokolov-500x500

А таксама друкаванае выданне «Прэс-фота Беларусі 2011»

1353925022

Поўны спіс тут

ЮВ, belsat.eu, паводле belultras.by

Глядзі таксама
Каментары