Суд прызначыў Курманбеку Бакіеву 30 гадоў зняволення


Экс-прэзідэнту Кыргызстану, які ўцёк у Беларусь, на радзіме абвясцілі прысуд.

Вярхоўны суд Кыргызстану прызначыў Курманбеку Бакіеву 30 гадоў пазбаўлення волі. Раней ён быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне.

Курманбек Бакіеў быў адхілены ад прэзідэнцкай пасады ў Кыргызстане ў красавіку 2010 года, пасля чаго па асабістым запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі разам з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі прыехаў у Беларусь. Мяркуецца, што ў жніўні таго ж года ён атрымаў беларускае грамадзянства.

У пачатку 2016 года амбасадар Кыргызстану ў Менску Кубачынбек Амураліеў заявіў, што праблема Бакіева застаецца ў парадку дня беларуска-кіргізскіх адносінаў.

НМ, belsat.eu, паводле 24.kg

Глядзі таксама
Каментары