Суд прымусіў зняпраўдзіць інфармацыю пра «дынамаўскую аферу» ў Берасці. Аўтары адказалі суду ў відэазвароце


Эканамічны суд Берасцейскай вобласці прымусіў актывіста руху «За свабоду» Дзяніса Турчаняка і блогера, аўтара праекту «Народны рэпарцёр» Сяргея Пятрухіна выдаліць з ютубу відэаролік-расследаванне «Дынамаўская афера», а таксама зняпраўдзіць выснову расследавання ў адмысловым відэазвароце.

У цэнтры ўвагі расследавання – скандал, які ўзнік пасля будаўніцтва новай крамы «Рублёўскі» на перакрыжаванні вуліцаў Валгаградскай і Луцкай у Берасці. Участак, на якім стаіць «Рублёўскі», Аляксандр Лукашэнка бясплатна прадставіў аднаму з прадпрыемстваў, якія належаць УП «Дынама-Цэнтр». Але, паводле аўтараў роліку, у выпадку з крамай «Рублёўскі» «дынамаўцы» выкарысталі зямельны ўчастак у інтарэсах трэцяй асобы, а берасцейскі бюджэт недаатрымаў вялікія грошы.

Выконваючы рашэнне суду, Турчаняк і Пятрухін пагадзіліся выдаліць ролік з ютубу, а таксама запісаць відэазварот, але ад сваіх высноваў наконт «дынамаўскай аферы» яны не адмаўляюцца.

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў