Суд пастанавіў пакінуць Надзею Саўчанку пад арыштам


Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева абраў для Надзеі Саўчанкі меру стрымання ў выглядзе арышту да 20 траўня. Такім чынам за кратамі яна правядзе 59 содняў.

«Хадайніцтва, заяўленае пракурорам Генеральнай пракуратуры Баннікавай пра ўжыванне меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай да падазраванай Саўчанка задаволіць. Ужыць да Саўчанкі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай без вызначэння памеру закладу, узяць Саўчанка пад варту ў зале суда», – пастанавіў суддзя Яўген Сідараў.

На рашэнне таксама паўплываў той факт, што Саўчанка валодае зброяй.

Саўчанка падчас пасяджэння суда заявіла, што зброя, якую знайшлі ў вайсковай частцы ў Хмяльніцкай вобласці, прызначалася не для тэрактаў, а для Узброеных сілаў Украіны.

Нагадаем, што Надзею Саўчанку абвінавачваюць у здзяйсненні крымінальных злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт.14 (падрыхтоўка да злачынства), ч.2 арт.28 (здзяйсненне злачынства групай асобаў, групай асобаў па папярэдняй змове, арганізаванай групай або злачыннай арганізацыяй), ч.1. ст.109 (дзеянні, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады), ст.112 (замах на жыццё дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч.3 ст.258 (тэрарыстычны акт), ч.1 арт. 253-3 (стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі), ч.1 ст.263 (незаконнае карыстанне зброяй, баявымі прыпасамі або выбуховымі рэчывамі) Крымінальнага Кодэксу Украіны. Па адным з артыкулаў ёй пагражае пажыццёвае зняволенне.

Чытайце таксама:

 

ГА, belsat.eu паводле УНІАН. Фото REUTERS/Valentyn Ogirenko

 

Стужка навінаў