Суд пастанавіў канфіскаваць тэхніку «Белсату» па справе аб таварным знаку


Справа аб аўтарскіх правах на таварны знак Белсат атрымала працяг.

Сёння суд Першамайскага раёну Менску пастанавіў канфіскаваць частку тэхнікі, якая была забраная яшчэ ўвесну. Рашэнне агучыла суддзя Анастасія Папко.

Акрамя гэтага, суд пастанавіў аштрафаваць на 40 базавых велічыняў (980 рублёў) аператара Аляксандра Любенчука за нібыта парушэнне аўтарскіх правоў на таварны знак. Таксама згодна з прысудам, сканфіскоўваецца тэхніка тэлеканалу: 2 сістэмныя блокі, 2 дыскавыя накапляльнікі, 2 маніторы, ноўтбук і відэакамера, якія былі кваліфікаваныя, як прадмет адміністратыўнага правапарушэння.

«Думаю, што ўсім зразумела: гэта справа не пра аўтарскія правы або таварны знак, а пра свабоду слова і цэнзуру», – пракаментаваў рашэнне суда аператар.

Асабістую тэхніку – камеру «Go Pro» і фотаапарат, якія таксама былі забраныя ўвесну – аператару вярнулі, бо праваахоўнікі не змаглі даказаць, што дадзеная тэхніка выкарыстоўвалася Аляксандрам Любенчуком для працы на «Белсаце».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў