Суд пакараў польскіх заўзятараў, якія назвалі літоўцаў «хамамі»


Польскі суд прызнаў вінаватымі чатырох польскіх фанатаў, якія вывесілі на стадыёне банер з абразай літоўцаў.

Міхал Н, Агнеша К, Патрык Б. І Томаш Д. прызнаныя вінаватымі ў справе вывешвання банеру з абразай у бок літоўскіх фанатаў, паведамляе TVN24.

Ён зʼявіўся на стадыёне познанскага «Леху» падчас матчу супраць віленскага «Жальгірыса» яшчэ ў 2013-м годзе. Фанатам «Леху» прысудзілі год пазбаўлення волі, а таксама на два гады забаранілі наведваць стадыёны. Прысуд яшчэ не ўступіў у дзеянне.

Вырок абвесціў у чацвер 7 студзеня раённы суд Познань-Грунвальд і Ежыцэ (PoznańGrunwald i Jeżyce). Чатырох фанатаў прызналі вінаватымі ў абразе асобаў па прычыне іх нацыянальнай прыналежнасці.

Паводле суду, прыхільнікі познанскага клубу рыхтавалі скандальны банер, а пасля вывесілі яго на стадыёне.

На банеры было напісана: «Літоўскі хам (халоп – заўв.), станавіся на калені перад польскім панам».

НМ, belsat.eu, паводле TVN24.pl

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары