Суд не задаволіў пазоў праціўнікаў акумулятарнага заводу


Людзі патрабавалі спыніць гаспадарчую дзейнасць Ipower і правесці новае грамадскае абмеркаванне.

Напрыканцы студзеня грамадская арганізацыя «Экадом» і некалькі прыватных асобаў звярнуліся ў суд Маскоўскага раёну Берасця з іскаваю заяваю аб прыпыненні гаспадарчай дзейнасці кампаніі Ipower. Суд разгледзеў пазоў у двух судовых паседжаннях і адмовіў у іскі па ўсіх пунктах.

«Рашэнне суда прадказальнае. Магчыма, кагосьці здзіўлю, але я задаволены гэтым рашэннем па некалькіх прычынах. Дзяржаўныя органы ў судзе фактычна прызналі, што працэдура правядзення грамадскіх абмеркаванняў прайшла з парушэнням дзейнага заканадаўства, але тое, што суд апраўдаў гэтыя парушэнні, не робіць яму гонар.

Фактычна ў судовым пасяджэнні прайшло грамадскае абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, і мы даведаліся, то што хацеў схаваць Ipower. Безумоўна, зараз мы абскардзім гэтае рашэнне», – сказаў «Белсату» юрыст «Экадому» Сяргей Магонаў.

Нагадаем, што ўжо тры месяцы жыхары Берасця змагаюцца супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу недалёка ад гораду, але пакуль спыніць будаўніцтва не ўдаецца.

АС

Стужка навінаў