Суд над Эдуардам Пальчысам: шосты дзень


А 10-й раніцы ў Менскім гарадскім судзе аднавіўся разгляд справы палітвязня Эдуарда Пальчыса (Jhon Silver), стваральніка блогу 1863x.

Суд на Эдуардам Пальчысам вядзецца ў закрытым рэжыме і цягнецца ўжо шосты дзень. 25-гадовага блогера абвінавачваюць у распальванні варожасці паводле прыкметаў расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу).

Праваабаронцы, якія праааналізавалі публікацыі Пальчыса, не пабачылі ў іх экстрэмізму і назвалі Пальчыса палітвязнем.

Таксама Пальчысу інкрымінуецца распаўсюд парнаграфіі (арт. 343 КК) – у адным з артыкулаў ён прадэманстраваў выявы, якія распаўсюджваюць прыхільнікі «русского мира».

Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Штодня каля Менскага гарадскога суду збіраюцца пікетоўцы, якія скандуюць лозунгі на знак падтрымання блогера. Міліцыя складае пратаколы за парушэнне грамадскага парадку – на мінулым тыдні складзена больш як 50 пратаколаў.

Такога падтрымання не чакаў ні блогер, ні ягоная жонка. Вікторыя Пальчыс лічыць, што яе муж можа стаць «разменнай манетай у гульні беларускіх уладаў».

ДД

Стужка навінаў