Суд над Аляксандрам Баразенкам. Стрым «Белсату»


У чацвер а 11-й гадзіне адбудзецца суд над аператарам «Белсату» Аляксандрам Баразенкам. Яго абвінавачваюць па артыкуле адміністрацыйнага кодэксу аб парушэнні аўтарскіх правоў пры выкарыстанні брэнду «Белсат». На нашай старонцы ў Facebook мы будзем весці наўпроставую трансляцыю з суду.

Аляксандру Баразенку пагражае штраф ад 460 да 1150 BYN, а таксама канфіскацыя прафесійнай тэхнікі тэлеканалу «Белсат», якую забралі ў Аляксандра падчас арышту 25 сакавіка 2017 году на акцыі пратэсту.

12:18 Баразенка кажа, што, калі забяруць усю тэхніку, “будзем маляваць замалёўкі”. Аператар настроены рашуча, мае намер змагацца за свае правы.

12:15 Баразенка каментуе:

“Гэта 100-адсоткавае беззаконне. Яны бачаць, што справа развалілася, таму чакаюць нейкага сігналу зверху. Сведчанні пра тое, што лагатыпу на камеры не было, суд нават не далучыў да справы. Суддзя быў незадаволены, бо ніхто з іх не любіць выглядаць блазнамі. Я ведаю, што некаторыя суддзі ўжо пачынаюць адмаўляцца ўдзельнічаць у палітычных справах”.

12:13 Абвешчаны перапынак да 10:00 9 жніўня – тады ў судзе выступяць панятыя, якія прысутнічалі на Акрэсціна, калі Баразенку паказалі тэхніку з налепкамі.

12:10 Паседжанне аднавілася. Ірына Козлік пачынае даваць сведчанні. Яна адзначае, што не бачыла на тэхніцы Баразенкі лагатыпаў “Белсату”.

12:07 Баразенка заяўляе, што будзе абскарджваць пастанову суда, ён амаль упэўнены, што сёння рашэнне будзе прынятае не на яго карысць.

12:04 Баразенка паказвае, дзе з’явіліся налепкі на абсталяванні.

“Іх наляпілі на самай нябачнай частцы камеры, што цалкам нелагічна”

12:02 Калі аператара пазбавяць тэхнікі, то яго фактычна пазбавяць магчымасці працягваць прафесійную дзейнасць, здымаць якасныя рэпартажы.

12:00 Суддзя абвясціў перапынак на 5 хвілін, пасля паказанні дадуць сведкі.

11:55 Да матэрыялаў справы прыкладзеныя 3 дыскі з запісам рэпартажаў “Белсату”: сюжэт пра футбольны матч і рэпартажы з Дня Волі ў Менску.

11:46 Суддзя Цыкал зачытвае дэталі справы, прыгадвае скаргу Андрэя Белякова.

11:40 Адвакат адзначае, што Баразенку, паводле складзенага ў Першамайскім РАУС пратаколу, абвінавачваюць у незаконным выкарыстанні “гандлёвага знаку”. Адвакат заўважае, што такога паняцця не існуе, існуе “таварны знак”.

11:38 Баразенка:

“Налепкі, якія раптам з’явіліся на апаратуры, былі надрукаваныя на звычайнай простай паперы. Я зразумеў, што гэта была правакацыя з мэтай забраць апаратуру.”

11:36 Адвакат просіць Баразенку назваць, хто мог бачыць тэхніку без налепак да 25-сакавіка. Баразенка:

“Любы беларускі журналіст мог гэта бачыць, цягам 3 апошніх год я хадзіў на акцыі без усялякіх налепак на апаратуры”.

11:30 Суддзя пытаецца, хто з журналістаў вёў рэпартаж з акцыі 25-га сакавіка. Удакладняе, ці гэта была Кацярына Бахвалава (Андрэева).

11:29 Аператар расавядае, што налепкі з лагатыпам тэлеканала “Белсат” з’явіліся на тэхніцы ўжо калі Баразенка адбываў адміністратыўны арышт у ЦІП на Акрэсціна.

11:26 Баразенка дае паказанні:

25-га сакавіка я быў затрыманы падчас выканання свайго службовага абавязку, не зважаючы на тое, што я паказаў журналісцкае пасведчанне. У Маскоўскім РАУС, куды я быў дастаўлены, маю маёмасць апісалі, ніякіх заўвагаў наконт налепак тады не было.

Як затрымлівалі Аляксандра Баразенку ВІДЭА

11:25 Баразенка не прызнае сваю віну.

11:24 Баразенка хадайнічае аб тым, каб суд дазволіў відэаздымку працэса “у мэтах забеспячэння галоснасці”. Суддзя Цыкал не дазволіў.

11:22 Адвакат зачытвае тэзы абароны:

Адказнасць магла б наступіць для Баразенкі, калі б ён заключаў нейкія здзелкі з выкарыстаннем таварнага знаку “Белсат”. А здымка з выкарыстаннем мікрафону – гэта не парушэнне аўтарскага права.

10:45 Баразенка ўжо ля будынку Першамайскага суду, вядома, што паседжанне будзе весці суддзя Цыкал. Падтрымаць Аляксандра прыйшлі праваабаронцы і прадстаўнікі БАЖ.

10:52 Барыс Гарэцкі, прэс-сакратар БАЖ:

Мы назіраем дзяржаўны бандытызм. Навошта ствараецца такая карцінка? Ва ўсіх еўрапейскіх кабінетах, у нашых партнёраў  сёння ж будзе інфармацыя пра працяг рэпрэсій і ціску на незалежную прэсу. 

10:55 Прысутныя праходзяць у судовую залю.

10:59 У якасці сведкі абароны на працэсе выступіць журналістка Ірына Козлік.

11:01 Працэс распачаўся. Суддзя забараніў здымкі.

11:05 Суддзя Дзмітрый Цыкал тлумачыць Баразенку ягоныя правы і абавязкі.

11:07 Адвакат просіць суд дапрасіць у якасці сведкі Ірыну Козлік, суддзя задаволіў хадайніцтва.

11:07 Адвакат просіць суд далучыць да матэрыялаў справы пратакол асабістага вобшуку Баразенкі, складзены 25 сакавіка.. Там пералічанае абсталяванне, на якім працаваў аператар. Суддзя задаволіў хадайніцтва.

11:09 Адвакат просіць далучыць заключэнне спецыяліста, з якога вынікае, што 2 жніўня Баразенку дапыталі на паліграфе. Ён праўдзіва  адказаў, што 25 сакавіка лагатып нашага тэлеканала на абсталяванні адсутнічаў. Cуд адхіліў хадайніцтва.

11:16 Адвакат выказвае прававую пазіцыю:

Мы просім спыніць гэтую адміністратыўную справу, бо адсутнічае правапарушэнне як факт і адсутнічае склад правапарушэння.

Па тэме: 

ВЧ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары