Суд даў Мікалаю Дзядку 10 содняў


Суддзя пастанавіў, што актывіст парушыў артыкул КаАП аб «непадпарадкаванню працаўнікам міліцыі», а таксама «правілы правядзення масавых мерапрыемстваў».

«Яму не залічылі тыя дні, якія ён правёў пад канвоем у шпіталі. Пратакол падпісалі сённяшняй датай», – распавёў Belsat.eu бацька актывіста.

Рашэнне аб прысуджэнні содняў было вынесенае ў сталічным судзе Партызанскага раёну.

Мікалая Дзядка забралі ў шпіталь з ізалятару з чэрапна-мазгавой траўмай.

Ён быў затрыманы падчас акцыі 25 сакавіка ў Менску і дастаўлены ў Партызанскі РАУС. Пасля яго адвезлі ў ізалятар на Акрэсціна, адкуль яго даставілі ў шпіталь.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары