Суд арыштаваў Навальнага на 15 содняў за непадпарадкаванне паліцыі


Цвярскі раённы суд Масквы прызначыў Аляксею Навальнаму 15 сутак адміністрацыйнага арышту і 20 тысячаў спагнання.

Суд прызнаў Навальнага вінаватым па арт. 19.3 КаАП Расеі (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню супрацоўніка паліцыі).

Аляксея Навальнага затрымалі 26 сакавіка на Цвярской вуліцы ў Маскве, дзе праходзіла антыкарупцыйная акцыя без узгаднення з уладамі. У акцыі, паводле розных звестак, прынялі ўдзел ад 8 тысяч да 20 тысячаў чалавек. Было многа школьнікаў.

Сёння Цвярской раённы суд ужо аштрафаваў Навальнага на 20 тысячаў расейскіх рублёў за арганізацыю пратэстнай акцыі (ч.1 арт. 20.2.2 КаАП РФ).

Падчас пасяджэння Навальны прапанаваў суду дапытаць прэмʼер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева, назваўшы яго сапраўдным арганізатарам пратэставых мітынгаў. Падставай для масавых акцыяў стала расследванне Фонду барацьбы з карупцыяй аб «таямнічай імперыі» Мядзведзева. Суддзя адмовілася выклікаць кіраўніка ўрада ў суд.

Выступаючы ў судзе, Навальны таксама паабяцаў усім затрыманым на мітынгу 26 сакавіка напісаць для іх скаргі ў Еўрапейскі суд па правах чалавека. Больш за тысячу ўдзельнікаў акцыі былі затрыманыя.

ВД, паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары