Сучасная піраміда Хеопса: гарадзенскія працаўніцы «Зялёнбуду» ўласнаруч зацягвалі дзірван на Курган Славы


Кур’ёзны выпадак заспеў госць Горадні, які прыехаў да сябра. Горад рыхтуецца да 9 траўня. Курган Славы азеляняюць да свята, калі сюды прыйдуць тысячы людзей.

Фотафакт з працаўніцамі «Зялёнбуду», якія з дапамогай вяроўкі цягнулі на вяршыню Кургану славы дзірван, Дзмітрый даслаў у рэдакцыю «Твайго стылю».

«На двары XXI стагоддзе, а гарадзенскія жанчыны гуляюць у перацягванне канатаў з мяшком зямлі. Як я зразумеў, без дадатковай аплаты. Гэта ж жанчыны, ім напэўна цяжка», – мяркуе Дзмітрый.

Самі жанчыны не бачаць у такой працы нічога дзіўнага.

«Грошы зарабляць трэба, вось і працуем, часам і мужыкі дапамогуць. У нас калектыў дружны. Быў падобны выпадак некалькі гадоў таму, калі мы займаліся гарой ля Бернардынскага касцёла. Тады ў Горадню прыехалі французы і ледзь не плакалі, як убачылі нашую працу».

ДР, belsat.eu паводле t-styl.info

Стужка навінаў