Стывен Сігал укладзе «шмат мільёнаў долараў» у менскую нерухомасць


Фотакалаж на старонцы дзяржаўнага навінавага агенцтва

Вядомы актор «забраніраваў» сабе цэлы паверх у менскім жыллёвым комплексе.

Гаворка вядзецца пра «Маяк Менску», жыхаром якога, калі верыць навінаваму агенцтву БелТА, стане Стывен Сігал.

«Мне вельмі спадабаўся дом «Пікаса». З яго вокнаў адкрываецца выдатны краявід на Нацыянальную бібліятэку, парк і бульвар Пікаса. Я забраніраваў сабе ўвесь жылы паверх», – распавёў Стывен Сігал.

Паведамляецца, што ён мае асаблівае стаўленне да Беларусі. Як сцвярджае сам актор, тут ягоныя карані.

Стывен Сігал наведаў офіс кампаніі «Dana Holdings» і выразіў жаданне стаць ейным партнёрам і інвестарам. Ён збіраецца інвеставаць «шмат мільёнаў долараў».

Чытайце таксама: Аляксандр Лукашэнка паказаў Стывэну Сігалу буракі, капусту і моркву

Сігал адзначыў, што ягоныя сябры і знаёмыя таксама разглядаюць варыянты «мільярдных інвестыцыяў» у праекты вышэйназванай кампаніі.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў