Стывэн Гокінг і расейскі бізнесовец збіраюцца ўварвацца ў іншыя міры, каб праслухоўваць іншапланетнікаў


Пошук іншых цывілізацыяў у космасе зробіцца ў сотні разоў больш эфектыўным, чым сёння. Расейскі бізнесовец Юры Мільнер абвясціў пра намер укласці 100 мільёнаў долараў у праграму пошуку іншаземных цывілізацый. Праект праслухоўванню сусвету распрацаваны вядомым фізікам Стывенам Гокінгам названы «Прарывайся і слухай!».

Belsat.eu спытаў вядомага беларускага астранома і астрафатографа Віктара Малышчыца пра перспектывы пошуку іншаземных цывілізацый ды пагрозы для чалавецтва, якія гэты пошук нясе.

«Я скептычна стаўлюся да ідэі адсылання нашых сігналаў у космас, пра гэта кажа сам Гокінг. Праслухоўванне касмічнай прасторы больш эфектыўнае. У дадатак, калі нас пачуюць, іншая цывілізацыя можа проста не выйсці на кантакт, сачыць за намі да пэўнага моманту. Наша планета можа быць больш прыдатнай для жыцця, а людзі могуць спатрэбіцца для эксперыментаў».

Праграма аб’яднае самыя магутныя тэлескопы ў адзіную кампютарную сістэму, якая вядзе пошук сігналаў іншых цывілізацый.

Астролаг зазначае, што існуе вялікая пагроза знішчэння чалавецтва:

«Сігналы ад іншапланетнага розуму мусяць быць вельмі моцнымі, каб мы іх пачулі. Таму нельга разлічваць на паспяховае праслухоўванне аб’ектаў нават з іншага канца галактыкі. Лепей засяродзіцца на адносна блізкіх ад нас экзапланетах і зорках».

Праект стартуе ў 2016 годзе і штодзень будзе забяспечваць навукоўцаў інфармацыяй, большай, чым збіраецца сёння за год.

«Цяпер мы можам слухаць усё неба. Гэта важна, бо разумная раса можа існаваць побач з маленькімі карлікавымі зоркамі і планетамі, пра існаванне якіх мы яшчэ не падазраём. Каб я рабіў стаўкі, то паставіў на то, што іншыя цывілізацыі існуюць і мы іх хутка знойдзем» – адзначае Віктар Малышчыц і дадае:

«Калі грошы расейскага алігарху пойдуць на навуку, а не ўзбраенне расейскае арміі, гэта проста цудоўна! Нават калі не дасягнем поспеху, можам вынайсці невядомыя раней аб’екты і зрабіць навуковы прарыў як было падчас іншых касмічных праектаў».

Вучоныя ўжо неаднаразова атрымлівалі з космасу нібыта іншаземныя сігналы. Аднак кожны раз паведамленні ад братоў па розуму аказваліся, напрыклад, перашкодамі мікрахфалёўкі ці сігналамі ад касмічных апаратаў, запушчаных чалавекам.

Гарась Валатовіч, belsat.eu

Стужка навінаў