Стваральнік першага беларускага брэнда кавы «Matador» – банкрут


Адначасова з распачынаннем справы аб банкруцтве «Сержа» пра сваю эканамічную неплацежаздольнасць абвясціла калісьці вядомая беларуская кампанія «Икартайм».

Яна – стваральнік першага нацыянальнага кававага брэнду «Matador».

Справа кампаніі «Икартайм» з 9 сакавіка разглядаецца ў Эканамічным судзе Менскай вобласці – па месцы прапіскі «кававай кампаніі» у Астрашыцкім гарадку. Менавіта там з 1997 года знаходзілася фабрыка, у якую інвеставалі Артур Адамян і Ерванд Ісаян.

Акрамя «Matador» за гэтыя гады «Икартайм» запомніўся такімі брэндамі як «Чорнае зерне» і «El Café Barcelona». Пачала кампанія працаваць і па гарбаце, запусціўшы марку «Greenwich». Яшчэ адзін кірунак, у які інвестары ўкладвалі грошы перад крызісам – сетка крамаў гарбаты «Bungalow».

Аб праблемах «Икартайм» стала вядома ў першай палове 2015 года ад супрацоўнікаў (у лепшыя часы на фірме працавала каля 300 чалавек), якім амаль паўгода не выплачвалі заробкі. У самой кампаніі прычынай праблемы назвалі спрэчкі з «Белаграпрамбанкам». «Ікартайм» пратэрмінаваў пагашэнне крэдыту, што прывяло да арышту яшчэ з канца 2014 году яго рахункаў. Вытворца кавы з гэтай нагоды судзіўся з банкам у Эканамічным судзе Менскай вобласці.

НМ, belsat.eu, паводле Ej.by

Стужка навінаў