Стваральнік «Народнага рэпартэру»: Заўсёды ёсць сэнс не маўчаць


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/HWTUWyeqoe8″][vc_column_text]Каманда «Народнага рэпартэру» – усяго тры чалавекі, але рэзананс ад іхнай працы вельмі вялікі: яны выкрываюць карупцыйныя схемы ўва ўладзе і дапамагаюць людзям дамагчыся справядлівасці. Госцем апошняга «Гарачага каментару» стаў стваральнік папулярнага і карыснага YouTube-каналу Сяргей Пятрухін.

Сяргей Падсасонны: Як усё пачыналася? Адкуль ідэя стварыць «Народны рэпартэр»?

Сяргей Пятрухін: Аднойчы я на ўласным досведзе зразумеў, што нашыя законы – добрыя, зрэшты, законы – не працуюць. Увогуле. Я прачнуўся зусім іншым чалавекам і вырашыў здымаць відэа пра гэта і выкладваць яго ў інтэрнэт.

Такіх сітуацыяў на Берасцейшчыне шмат?

Законы не працуюць у нас паўсюль – у Мазыры, Смаргоні, Бярозе і Менску. Мая каманда і я – валанцёры, добраахвотныя памочнікі прэзідэнта па барацьбе з карупцыяй. У гэтым сэнсе я яго падтрымліваю.

Лукашэнка ўжо 20 гадоў змагаецца з карупцыяй і ўсё ніяк не можа яе перамагчы.

Так, і я вырашыў яму дапамагчы.

І як у вас атрымоўваецца?

Узбудзілі крымінальную справу…

Супраць вас?

Супраць мяне спрабавалі завесці чатыры справы за паклёп. Не, завялі крымінальную справу на буйнога чыноўніка УДФР КДК Берасцейскай вобласці Генадзя Андрасюка, якому былы кіраўнік гораду спадар Палашэнкаў незаконна – і гэта даказана – даў у цэнтры гораду кавалак зямлі, дзе стаяў дом, у якім жылі людзі, якіх выселілі за кошт гораду.

Справа ўзбуджаная, і цяпер я чакаю 50 базавых – памятаеце, Кабінет міністраў абяцаў, што грамадзяне, якія выявяць карупцыйную схему, атрымаюць 50 б. в. Але грошы грашыма, гэта не самае важнае. Мяне непакоіць больш іншае.

Што?

Памеры карупцыі, якія ў краіне зашкальваюць.

А што самае складанае ў вашае працы?

Злавесная цішыня. Я цяпер пачаў капаць глыбока, чапаць старшыняў гарвыканкамаў, аблвыканкамаў. Адчуваецца, што ў паветры пахне громам і бураю.

Вы стараецеся не толькі расхістаць сітуацыю, але і давесці яе да суду?

У нас няма шмат сілаў, але мы стараемся.

А ці вялікая ў вас каманда?

Тры чалавекі: першы – тэхнік, які займаецца YouTubeʼам, другі – Дзмітрый Гарбуноў, з якім мы пішам і здымаем.

То бок, вялікага рэсурсу для гэтага не трэба?

Не. Цяпер мы робім наўпроставыя эфіры, і як вы мяне запрасілі, гэтак і мы запрашаем людзей – толькі сядзім у кватэры, і запрошаны герой адказвае на пытанні гледачоў у чаце.

А як людзі даведваюцца пра «Народны рэпартэр»?

Вялікая хваля розгаласу ідзе, калі мы перамагаем у судзе. Нядаўна адзін чалавек адстаяў у судзе свой гонар і годнасць – у тым ліку дзякуючы нам, мы сачылі за гэтай справай, – цяпер яму ўсе тэлефануюць, віншуюць. Мы хадзілі на ўсе суды, і яны не маглі вынесці іншае рашэнне, бо ўсё было відавочна. Калі б нас не было, гэтую справу проста б паціху замялі.

Атрымоўваецца, не трэба маўчаць і баяцца, а варта ўсё здымаць і паказваць?

Ні ў якім разе. Дастаткова не здымаць, а проста скардзіцца: не выконваецца закон – адразу падаваць скаргу.

Поўную размову Сяргея Падсасоннага з відэаблогерам і журналістам Сяргеем Пятрухіным глядзіце ў відэа.

Стужка навінаў