СТВ вяртае ў эфір праграмы расейскага «РЕН ТВ»


У аўторак 9 студзеня з’явілася праграма перадачаў «Сталічнага тэлебачання» на наступны тыдзень.

Аматары перадач пра рэптылоідаў і масонскія змовы будуць задаволеныя – СТВ зноў пачне рэтрансляваць праграмы «РЕН ТВ» з 15 студзеня.

8 студзеня стала вядома, што з эфіру беларускага тэлеканалу зніклі перадачы расейскага скандальна вядомага «РЕН ТВ». Некаторыя знайшлі тлумачэнне гэтаму ў жаданні ўладаў зменшыць у беларускім эфіры долю расейскага кантэнту.

«Аб’ектыў» пра пагрозу з боку расейскіх каналаў

НМ, belsat.eu, паводле БАЖ

Стужка навінаў