Студэнтка парнула каханка за тое, што той перашкаджаў ёй рабіць кантрольную працу


Злачынства адбылося ў вёсцы Жукоўшчына, што ў Гарадзенскай вобласці. 30-гадовая студэнтка ўдарыла нажом у жывот свайго 25-гадовага сужыцеля з-за таго, што ён перашкаджаў ёй працаваць на ноўтбуку. Перад сваркай пара выпіла бутэльку гарэлкі.

Паводле жанчыны, большую частку алкаголю выпіў ейны знаёмы. Пасля дзяўчына вырашыла павучыцца і села за кампутар, але хлопец чапляўся да яе, абражаў ды нават пачаў пагражаць. Каб яго напужаць, студэнтка ўзяла нож і хацела прыстрашыць, але ўдарыла яго ў жывот.

Дапамогу маладыя людзі выклікалі не адразу. Увечары хлопец сказаў, што адчувае сябе нармальна, ноччу яму зрабілася горш. Тады дзяўчына патэлефанавала ў хуткую. Пацярпеламу зрабілі аперацыю, з ім будзе ўсё ў парадку. У дачыненні да неасцярожнай студэнткі распачалі крымінальную справу за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

ДР belsat.eu паводле uvd.grodno.by

Стужка навінаў