Студэнтка-беларуска, якая падтрымлівае кіроўцаў у Маскве: У Беларусі пратэст выглядаў бы таксама


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQnE3ZnltQVpMeWslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Я засталася тут, бо мне стала зразумела, за што стаяць гэтыя людзі, за што яны змагаюцца», – распавяла «Белсату» прэс-сакратарка руху дальнабойшчыкаў Настасся Нікіценка, якая паходзіць з Віцебску.

Аўтаматызаваная сістэма збору грошай «Платон», супраць якой выступілі расейскія дальнабойшчыкі, знаходзіцца пад кантролем сям’і алігархаў Ротэнбергаў не проста так, а ў мэтах нацыянальнай бяспекі. Пра гэта заявіў сёння Сяргей Чэмезаў, генеральны дырэктар карпарацыі «Ростех», якая і прадала Ротэнбергам сваю палову акцыяў кампаніі-аператара сістэмы «Платон». Як і Ротэнберг, Чэмезаў з даўніх часоў сябруе з Уладзімірам Пуціным. А дальнабойшчыкі не збіраюцца спыняць акцыяў пратэсту.

Прэс-сакратарка руху дальнабойшчыкаў Настасся Нікіценка, якая прыехала вучыцца ў Маскву з Віцебску, распавяла «Белсату», што кіроўцы амаль ніяк не адрэагавалі на прапанову Пуціна адмяніць транспартны падатак, бо ён у 10 разоў ніжэйшы за сярэднюю гадавую плату ў сістэме «Платон». Да таго ж кіраўнік Расеі выказаўся за ўвядзенне сістэмы патэнтаў, што пацягне за сабою дадатковыя выдаткі ад кіроўцаў. Гэтак атрымліваецца, што для дальнабойшчыкаў нічога не змянілася.

«Ніхто не збіраецца здавацца. Да нас па-ранейшаму падцягваюцца людзі з рэгіёнаў. Людзі нас падтрымліваюць, таму будзем стаяць, будзем чакаць, будзем змагацца», – адзначыла Настасся.

Паводле актывісткі, у асяроддзі кіроўцаў не ўзнікла харызматычных лідараў, бо гэта абумоўлена спецыфікай іх прафесіі. «Усё сваё жыццё яны праводзяць у кабіне альбо адныя, альбо з напарнікам. Яны не прывыклі, што трэба вырашаць нейкія свае праблемы, з некім раіцца. Калі яны сюды прыехалі, то для іх было цяжка нават сабрацца разам і пачаць нешта абмяркоўваць. На гэта пайшло, мабыць, блізу 2 тыдняў».

Шмат хто з кіроўцаў знаходзяцца ў шоку, бо раней верылі, што дзяржаўныя медыі ды ўлады не падманваюць свой народ, зазначыла актывістка. На яе думку, гэты шок таксама перашкаджае выбраць нейкага адзінага харызматычнага лідара.

Сама ж Настасся далучылася да пратэсту кіроўцаў пасля таго, як аднойчы прынесла ім бутэрброды. Дальнабойшчыкі аднесліся спачатку да пачастунку даволі насцярожана, але пазней дзяўчына разгаварылася з журналістамі, якія прыехалі ў Маскву разам з кіроўцамі з Пецярбургу, ды сама падключылася да пратэсту.

«Я засталася тут, бо мне стала зразумела, за што стаяць гэтыя людзі, за што яны змагаюцца. Думаць: я не дальнабойшчык і што я буду тут рабіць – гэта няправільна. Людзі стаяць за сваю свабоду, за свае правы, у прынцыпе, як усе мы», – заўважыла дзяячка.

На яе думку, калі б пратэст адбываўся ў Беларусі, то ён выглядаў бы падобна.

«Людзі, якія сюды прыходзяць і падтрымліваюць, – гэта ліберальная грамадскасць. А яна ёсць і ў Расеі, і ў Беларусі. Я думаю, у Беларусі людзі таксама б не засталіся раўнадушнымі, яны б таксама прыйшлі, прыносілі прадукты, салярку і таксама б падтрымлівалі хлопцаў», – мяркуе Настасся.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў