Студэнтка БДУ: «Я проста хачу жыць у гэтай краіне»

video

Перад галоўным корпусам БДУ адбыўся марш супраць платных пераздачаў. Кіраўніцтва вучэльні праігнаравала акцыю і не прыйшло паразмаўляць са студэнтамі.

Рэктар БДУ Сяргей Абламейка вырашыў не звяртаць аніякае ўвагі на незадаволеных. На першай за дзесяць гадоў студэнцкай акцыі пратэсту акадэмік так і не з’явіўся. Затое прыйшло шмат людзей у чорных шапках з камерамі.

Міліцыя нікога не затрымоўвала, але перапісала дадзеныя некаторых удзельнікаў Маршу.

Студэнтка БДУ, якая хацела паразмаўляць з рэктарам БДУ, апынулася персонай нон-грата на тэрыторыі кампусу ўласнай вучэльні.

Як ахова не пускала ва ўніверсітэт людзей:

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары