Студэнтаў абавязваюць датэрмінова галасаваць і не ісці на Плошчу


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/9jnekcHe7Lo”][vc_column_text]У першыя дні датэрміновага галасавання ўжо агучаныя пажаданні ды прагнозы. Нягледзячы на слабую агітацыйную кампанію кандыдатаў на прэзідэнцтва ў Цэнтрвыбаркаме заявілі, што не баяцца нізкай яўкі выбарнікаў.

За першы дзень датэрміновага галасавання па краіне прагаласавалі амаль 4,5 % выбарнікаў. Гэтыя лічбы тлумачацца перадусім актыўнасцю студэнтаў. Напрыклад, на менскім участку № 52, у адным з інтэрнатаў БДУ, выбарцамі зарэгістраваныя паўтары тысячы асобаў. З іх датэрмінова ў першы дзень прагаласавалі 500 асобаў або кожны трэці. Самі студэнты тлумачаць сваю актыўнасць настойлівымі рэкамендацыямі з боку адміністрацыі ўніверсітэтаў.

СТУДЭНТЫ, МЕНСК:

«Абавязалі, сказалі сёння прагаласаваць».

«Каб галасавалі і не ішлі на плошчу».

«Нічым не матывуюць, проста рэкамендуюць».

Стымуляванне да датэрміновага галасавання праз адміністрацыйны ціск – не адзіны выпадак парушэнняў, які ў першыя дні датэрміновага галасавання зафіксавалі назіральнікі. Розніца ў яўцы паміж афiцыйнымi звесткамі ды падлікам назiральнiкаў з кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» склала 5,5 %.

Агулам, паводле ацэнак назіральнікаў, сёлетняя кампанія мала чым адрозніваецца ад папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў. Цяперашні працэс галасавання назіральнікі называюць фасадна-ліберальным. Апроч прагнозаў аб яўцы выбарнікаў, улады агучылі і пажаданні ў справе вынікаў. Фаварыт кампаніі выбары-2015, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што хацеў бы, каб за яго прагаласавалі не менш за 80 % выбарцаў.

Калі тэндэнцыя першых дзён датэрміновага галасавання захаваецца, то 11 кастрычніка, яшчэ да адкрыцця выбарчых участкаў, мы будзем мець ужо 20-30 адсоткаў тых, хто прагаласаваў.

АН, belsat.eu

Стужка навінаў