Студэнтам пагражаюць адлічэннем за ўдзел у «забароненых» арганізацыях і выхад з дому ў «крытычныя дні»


Адпаведнае папярэджанне распаўсюдзіў у сацыяльнай сетцы «Вконтакце» адзін са студэнтаў Беларускага Дзяржаўнага Медычнага Універсітэту.

Сярод пералічаных захадаў для ўстрымання студэнтаў ад забароненай дзейнасці прапаноўваецца правядзенне «прафілактычных гутарак» ды «інфармацыйнай гадзіны». Паводле аўтараў звароту, дзейнасць гэтых арганізацыяў – «мэтанакіраванае ўвядзенне ў зман з элементамі антыдзяржаўнага характару».

Прарэктар БДМУ па выхаваўчай рабоце Уладзімір Манулік адмовіўся каментаваць дзеянні свайго студэнта і запрасіў на асабістую сустрэчу на наступным тыдні, паведаміла «Наша Ніва».

Падобны ананімны допіс зʼявіўся 17 лютага і ў суполцы «Гэта Менск, дзетка!».

Адна з пералічаных забаронаў – выйсце з дому ў крытычныя дні. Між іншым, пералічаныя даты 17 лютага, 23 лютага, з 5 да 8 і 25 сакавіка.

Інфармацыя пра ініцыятыву, якую паспелі ахрысціць «паляваннем на вядзьмарак», пацверджана таксама ў БДУ ды БДУІР.

Студэнцкая Рада, БАСС і ЦРСІ (усе яны зарэгістраваныя) ужо адрэагавалі калектыўным зваротам і накіравалі калектыўны зварот да Каардынацыйнай Рады студэнцкага самакіравання БДМУ з нагоды распаўсюджвання ілжывай інфармацыі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў