Студэнта адлічылі з універсітэту ў Магілёве пасля адмовы супрацоўнічаць з КДБ


21-гадовы Зміцер Ярмоленка быў адлічаны з 2-га курсу юрыдычнага факультэту Магілёўскага дзяржуніверсітэту, дзе вучыўся завочна. Перад тым ён 6 месяцаў быў валанцёрам у Аўстрыі.

Па вяртанні хлопцам зацікавілася ўпраўленне КДБ Магілёўскай вобласці. Двойчы яго спрабавалі схіліць да супрацы, запытвалі пра кантакты з замежнымі валанцёрамі, але ён адмовіўся і распавёў пра ўсё праваабаронцам і журналістам. Пасля гэтага ў Змітра з’явіліся праблемы ва ўніверсітэце. Галоўную ролю ў ягоным выключэнні адыграў дэкан факультэту эканомікі і права, бо апошнія іспыт і пераздача былі для Ярмоленкі менавіта ў яго.

Глядзіце сюжэт праграмы «Рэпартэр», якая выходзіць на «Белсаце» штопятніцу а 21.50. Праграму можна глядзець у жывой трансляцыі на нашым сайце, а таксама ў нашым архіве.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары