Студэнт з Горадні рассмяшыў украінскіх комікаў і выйграў $ 780


Алег Канапацкі вучыцца ў Гарадзенскім медычным універсітэце. Доўгі час ён гуляў у КВЗ. Выйграныя грошы Алег выдаткаваў на вучобу і дапамогу бацькам.

У жніўні хлопец ездзіў на ўкраінскае тэлешоў «Насмяшы коміка». Выступ быў уданы – Алег развесяліў суддзяў і выйграць 20 тысяч грыўняў (1480 рублёў).

Выпуск праграмы з удзелам Алега выйшаў у эфір 24 кастрычніка. На гэтым студэнт не плануе спыняцца і ўжо рыхтуецца да супер-гульні, якай адбудзецца праз месяц.  Там ён зможа выйграць 50 тысяч грыўняў.

Гэта не першы беларус, які ўдзельнічае ва ўкраінскім шоу. Нядаўна амаль $ 2000 выйграў хлопец з Наваполацку.

ДР belsat.eu паводле hrodna.life 

Глядзі таксама
Каментары