Студэнт з Беларусі забіў у Маскве 12 фазанаў


Злачынства было здзейсненае 30 верасня. Хлопец знаходзіцца пад падпіскаю аб нявыездзе.

Ён вучыцца на 3-ім курсе Інстытуту кіно і тэлебачання ў Маскве. 30 верасня маладзён забіў 12 птушак з сямейства фазанавых у маскоўскім парку ім. Горкага, якія знаходзіліся ў адмысловым вальеры. Пра гэта агенцтву «Москва» паведаміла крыніца з праваахоўных органаў.

У дачыненні да яго ўзбудзілі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёлінамі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў