Студэнт БНТУ прыдумаў экалагічнае экстраннае ладаванне для тэлефонаў


У сітуацыю, калі тэрмінова мусіш патэлефанаваць, а акумулятар «сеў», трапляў бадай што кожны.

Развязанне праблемы знайшоў 17-цігадовы студэнт з Гомля. Міхаіл Вага стварыў кісцевы трэнажор і, адначасова, генератар электрычнага току ў экстрэмальных сітуацыях. Назва адпаведная – «ГэндЭнэрджы». Гэткая прылада не першая ў сваім родзе. Але хлопец вылучае сярод асаблівасцяў сваёй вынаходкі экалагічнасць, невялікі кошт у параўнанні з аналагамі і лёгкасць выкарыстання.

У бліжэйшых планах вынаходніка – запусціць масавую вытворчасць. Паводле падлікаў на першую тысячу «ГэндЭнэрджы» трэба 50 тысяч долараў. Разлічваць на нейкія дзяржаўныя механізмы не даводзіцца.

Хлопец і сам гэта добра разумее. Таму найперш разлічвае на еўрапейскі ды амерыканскі рынкі.

Цяпер Міхаіл вырабляе карысны дэвайс дома на 3Д-друкАрцы. Хлопец верыць, што ў яго атрымаецца зладзіць паспяховы стартап і працягвае ўдасканальваць «ГэндЭнэрджы».

Лола Бурыева, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары