Сцяна Шчоткінай зноў «заміраточыла». Фотафакт


На каменным плоце, які знаходзіцца ў двары жылых дамоў паміж вуліцамі Карла Маркса, Валадарскага ды праспектам Незалежнасці ў Менску, раніцай 3 кастрычніка з’явіўся надпіс «Чысціня – ілюзія парадку».

Сёлета на плоце з’явіўся партрэт тагачаснага міністра працы Марыяны Шчоткінай з надпісам «Гэта я прыдумала падатак на беспрацоўе». Пасля гэтага інтэрнэт-карыстальнікі сталі называць сцяну назвалі ў гонар экс-міністаркі.

Цягам некалькіх месяцаў на сцяне з’яўляліся і іншыя графіці, але ўсе яны знішчаліся працаўнікамі ЖЭС. Апошні раз «сцяна Шчоткінай» «заміраточыла» у чэрвені.

Невядомыя аўтары пакінулі на ёй надпіс: «Усё не тое, чым здаецца».

ЮВ, belsat.eu, паводле euroradio.fm

Стужка навінаў