Алесь Баразенка на волі. Стрым


15:15 Я сядзеў разам з двума рускаміраўцамі. Я ўзгадаў, што адзін быў удзельнікам акцыі НОД у Менску. Мы з ім паразмаўлялі і ён мне сказаў: нафіг гэтую Расею і вырашыў з’ехаць у Польшчу, – распавёў Алесь.

15:11 Алесь на волі.

15:08 Каля ўваходу ў ЦІП (цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў) стаіць машына, ў якой сядзіць мужчына з відэакамерай.

14:55 Да ЦІПу на Акрэсціна прыйшоў палітолаг Алесь Лагвінец, якога напярэдадні Дня Волі брутальна затрымалі.

14:46 Алеся сустракаюць калегі і сябры. За ўсімі сочаць людзі ў цывільным.

25 сакавіка Алеся Баразенку затрымалі працаўнікі АМАПу. Пазней суд Маскоўскага раёну Менску пастанавіў арыштаваць яго на 15 содняў за парушэнне арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). 

Працаўнікі АМАПу, якія ўдзельнічалі ў судовым паседжанні ў якасці сведкаў, сцвярджалі, што Алесь Баразенка лаяўся і махаў рукамі.

Запіс судовага паседжання

Відэадоказ невінаватасці Алеся Баразенкі

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў