Стрым салідарнасці з TUT.BY, БелаПАН і Realt.by. «Экадом» раздае журналістам маліну




«Белсат» ладзіць стрым салідарнасці з журналістамі парталу TUT.BY, БелаПАН, Realt.by, газеты «Беларусы і рынак», газеты «Наука».

Акцыю салідарнасці ладзіць грамадскае аб’яднанне «Экодом».

«З нашымі актывістамі рэгулярна такое адбываецца. Таму мы вырашылі падтрымаць журналістаў. Набылі садавіну на Камароўцы. Будзем хадзіць па рэдакцыях і раздаваць яе», – распавяла Belsat.eu Ганна Дапшэвічутэ, член грамадскага абʼяднання «Экодом».

7 і 8 жніўня ў рэдакцыях гэтых выданняў, а таксама ў дамах журналістаў адбыліся ператрусы па справе незаконнага доступу да платнага кантэнту дзяржаўнага агенцтва БелТА.

СК распачаў крымінальную справу паводле арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, дасканалы з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў