Стрыбульскі: Дай бог, каб «справа патрыётаў» развалілася


Сяргей Стрыбульскі, якога сёння вызвалілі, даў інтэрвю нашаму тэлеканалу.

Падаем словы Сяргея ніжэй.

Было нечакана, я адразу зразумеў, што гэтае затрыманне, напэўна, неяк звязанае з Днём Волі. Але калі ўжо адразу прывезлі ў КДБ, я зразумеў, што адбыаецца нешта пасурёзней.

У момант затрымання думаў, што затрыманне прэвентыўнае. Думаў пра сваю сабаку, што яна засталася ў хаце адна. Па сутнасці, я ўжо ведаў, што будзе адбывацца далей, што, хутчэй за ўсё, будзе вобшук.

Справа такая, што я не быў такім ужо выбітным актывістам. Прымаў удзел у назіранні за выбарамі. Неяк там пастаяў са сцягам недзе, неяк браў удзел у акцыі ля будынку КДБ. На маю думку, гэта звычайныя рэчы, якія павінныя рабіць звычайныя грамадзяне сваёй краіны.

Я троху загартаваны быў да гэтага. Браў удзел у розных паходах. Бывала такое, што дома спаў на падлозе, адмыслова рабіў гэта – нібыта рыхтаваўся да гэтага, не ведаю. Таму ўмовы для мяне не былі нейкія такія звыш складаныя. Але турма гэта ж не санаторый.

Зараз яшчэ засталіся людзі там (за кратамі), трэба клапаціцца пра іх. Вось заўтра паеду адразу перадаваць што-небудзь. Атрымаю свае дакументы, пашпарт, і адразу паеду перадаваць.

Дай бог, каб справа развалілася. Таму што будзе агідна, калі да людзей з нацыянальнымі поглядамі так паставяцца, калі яны атрымаюць нейкія тэрміны.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары