Стрэлкі гадзінніка Суднага дня перасунутыя на 30 секунд наперад з-за Трампа і Пуціна


2,5 хвіліны да поўначы. Фота twitter

Гадзіннік Суднага дня паказвае на пагрозу глабальнай катастрофы. Цяпер ён паказвае 23:57:30.

На рашэнне перасунуць стрэлкі наперад паўплывалі заявы 45- га прэзідэнта ЗША Доналда Трампа пра ядравую зброю і кліматычныя змены, а таксама рост нацыяналістычных настрояў у свеце.

Cтрэлкі Гадзінніка Суднага дня апошнім разам перасоўвалі ў 2015 годзе – адразу на дзве хвіліны наперад.

Гадзіннік Суднага дня – праект супрацоўнікаў часопісу Bulletin of Atomic Scientists, заснаваны  ў 1947 года. Першапачаткова ён адлюстроўваў толькі пагрозу атамнай вайны.

З 2007 года супрацоўнікі Bulletin of Atomic Scientists таксама сталі ўлічваць змены клімату і тэхналагічныя дасягненні, якія патэнцыйна могуць прывесці да глабальнай катастрофы.

Cачыць за гадзіннікам тут.

ВД, паводле clock.thebulletin.org

Глядзі таксама
Каментары