Стрэлам у галаву на Данбасе забілі баевіка ЛНР з Беларусі


Zrzut ekranu 2016-04-18 o 14.20.09

Пра страту аднаго з вайскоўцаў народнай міліцыі напісала абароннае ведамства ЛНР. Байца на мянушку Юпітэр зліквідаваў украінскі снайпер 15 красавіка падчас абстрэлу пазіцыяў сепаратыстаў у сяле Жалабок.

Як піша ўкраінскі баец Ігар Грэг, куля трапіла «Юпітэру» у галаву.

Пра смерць тэрарыста паведамілі таксама ягоныя паплечнікі.

Zrzut ekranu 2016-04-18 o 13.06.26

У сацыяльных сетках «Юпітэра» называюць Андрэем. Ён прыехаў у зону АТА ў студзені 2015 года і ваяваў пад Дэбальцава. Пазней у брыгадзе «Прывід».

ДР, belsat.eu

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары