Стратныя прадпрыемствы: кожнае трэцяе прамысловае і кожнае пятае будаўнічае


Белстат апублікаваў чарговую справаздачу фінансавых вынікаў прадпрыемстваў.

У перыяд са студзеня па ліпень бягучага года ў Беларусі налічылі 1589 стратных арганізацыі, год таму такіх было 1139.

У сельскай гаспадарцы ў першыя сем месяцаў года стратнымі былі 14,6 % арганізацый (у першыя сем месяцаў мінулага года – 7,1 %); у прамысловасці – 31,1 % прадпрыемстваў (26,2 %); у будаўніцтва – 20,8 % (8,7 %); у транспарце – 18,5 % (13,6 %).

Разам з тым значна зменшылася колькасць стратных прадпрыемстваў у рыбалоўстве і рыбаводстве – 40 % замест 70 % за першыя сем месяцаў мінулага года.

Глядзіце наш рэпартаж пра адно з прадпрыемстваў, што прыходзіць у заняпад – вагонабудаўнічы завод у Магілёве.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў