Стратныя прадпрыемствы: кожнае чацвёртае ў будоўлі і кожнае трэцяе ў прамысловасці


Стратныя прадпрыемствы ў Беларусі за пяць месяцаў года згубілі 12,2 трлн рублёў ($ 800, 69 млн).

Такія дадзеныя вынікаюць з новай справаздачы Белстату. Згодна з імі, доля стратных прадпрыемстваў у перыяд са студзеня па травень складала 21,3%. У прыватнасці ў сельскай гаспадарцы доля такіх прадпрыемстваў склала 13 % (за такі ж перыяд мінулага года – 7,5 %), у сектары аховы здароўя і сацыяльных паслугаў – 17 % (6,4 %), у прамысловасці – 31,8 % (27 % летась) альбо амаль кожнае трэцяе прадпрыемства.

У той час як у будоўлі доля стратных прадпрыемстваў склала 24,4 % (12 %) – гэта значыць, што ў гэтай галіне кожнае чацвёртае прадпрыемства нясе страты.

У такой сітуацыі многія прадпрыемствы не могуць своечасова разлічвацца са сваймі працаўнікамі. Як паведамляў нядаўна «Белсат», амаль сто тысячаў беларусаў не атрымалі своечасова заробку ў чэрвені.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў