Страляніна ў пачатковай школе ў Каліфорніі: загінулі тры асобы


Мужчына з рэвальверам зайшоў у клас, застрэліў настаўніцу і параніў дваіх вучняў, пасля чаго сам застрэліўся.

Адзін з параненых, 8-гадовы школьнік Джонатан Марцінес, пазней памёр у шпіталі.

Нападнік параніў дзяцей выпадкова. Мішэнню Седрыка Андэрсана была настаўніца – ягоная жонка Карэн Сміт.

Паліцыя Сан-Бернардыно заяўляе, што мясцовыя ўлады трымаюць сітуацыю пад кантролем і пагрозы для жыхароў горада няма. Цягам двух дзён школа будзе зачыненая.

У снежні 2015 года ў Сан-Бернардыно сямейная пара з Пакістану напярэдадні Міжнароднага Дня інвалідаў расстраляла 14 асобаў і параніла 21 асобу.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў