Страляніна ў начным клубе ў Нямеччыне: 2 чалавекі загінулі


фота DPA

У начным клубе ў нямецкім горадзе Канстанц адбылася страляніна. Паліцыя паведамляе пра як мінімум 2 загінулых.

Нямецкае выданне Spiegel са спасылкай на дадзеныя мясцовай паліцыі піша, што страляніну ў начным клубе Grey у прамысловай зоне горада ўладкаваў 34-гадовы мужчына. Матывы ўчынку, як удакладнілі ў праваахоўных органах, пакуль не ясныя.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 30 ліпеня. Інфармацыя пра яго пачала паступаць у паліцыю каля 4:30 па мясцовым часе.

У выніку страляніны загінулі два чалавека, у тым ліку сам меркаваны злачынец. Ён быў паранены падчас перастрэлкі з паліцэйскімі пасля таго, як паспрабаваў пакінуць клуб. Ад траўмаў мужчына памёр у лякарні. Яшчэ тры асобы атрымалі раненні.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары