Страляніна, слезацечны газ і спаленыя машыны – беспарадкі ў амерыканскім мястэчку Фэргусан


Чарговая хваля пратэстаў ахапіла горад пасля таго, як суд апраўдаў паліцыянта, што забіў 18-ці гадовага чарнаскурага хлопца.

Пасля абвяшчэння вердыкту прысяжных, якія апраўдалі амерыканскага праваахоўніка, на вуліцы гораду выйшла некалькі соцень чалавек.

«Няма правасуддзя, няма міру!»

З такімі воклічамі натоўп прайшоўся па вуліцах невялічкага гораду Фергюсан у штаце Місуры. Агрэсіўна настаўленыя пратэстоўцы кідалі ў паліцэйскіх бутэлькі і падпальвалі машыны. Амерыканскія СМІ паведамляюць пра выпадкі марадзёрства і стрэлы. У выніку беспарадкаў пацярпела 13 асобаў. Два чалавекі атрымалі агнястрэльныя раненні. Некалькі дзясяткаў удзельнікаў пратэсту трапілі ў паліцыю.

Абурэнне людзей выклікала рашэнне суду прысяжных. Позна ўвечары 24 лістапада паліцэйскі Дарэн Ўілсан, які застрэліў чарнаскурага хлопца Майкла Браўна, быў прызнаны невінаватым.

18-гадовы Браўн быў забіты 9 жніўня. Па непацверджанай інфармацыі паміж паліцыянтам і юнаком адбылася спрэчка. Паліцыянт страляў у Браўна нягледзячы на тое, што той падняў рукі. Паводле амерыканскіх праваахоўнікаў Майкл Браўн напаў на супрацоўніка паліцыі і гэта падцвердзілі ў судзе некаторыя сведкі. Пасля гэтага здарэння ў Фергюсане пачаліся беспарадкі, якія працягваліся некалькі тыдняў.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў