Страляніна на пахаванні ў Арменіі: чатыры асобы загінулі


У Арменіі падчас пахавання ў Арагацонцкай вобласці злачынец адкрыў агонь з паляўнічай стрэльбы па ўдзельніках жалобнай цырымоніі.

Злачынца ўварваўся ў залю правядзення жалобных цырымоніяў на тэрыторыі могілак вёскі Шамір і расстраляў удзельнікаў пахавання.

У выніку нападу чатыры чалавекі загінулі і пяцёра параненыя. Стралку, узброенаму паляўнічым карабінам «Сайга», удалося ўцячы.

Па папярэдніх дадзеных, злачынства было ўчынена на бытавой глебе, паведамляе «Інтэрфакс».

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў