Страляніна ў цыганскім табары ў Францыі: 4 загінулых, 4 параненых


Інцыдэнт адбыўся ў камуне Руа на поўначы краіны. Сярод загінулых – шасцімесячнае дзіця і супрацоўнік паліцыі.

Паводле праваахоўнікаў, на тэрыторыю лагеру ўвайшоў узброены мужчына, які адразу застрэліў дзіцяці, жанчыну і мужчыну, а таксама параніў яшчэ некалькіх чалавек. Асоба злачынцы, які мог быць у стане алкагольнага апянення, пакуль не ўстаноўленая, але вядома, што ён паранены.

За апошнія некалькі дзён гэта ўжо другі тэракт. 21 жніўня тры пасажыры хуткаснага цягніка «Thalys», які рухаўся з Амстэрдама ў Парыж, таксама былі параненыя ў выніку страляніны.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў