Стралкоў: Украіна рыхтуецца да маштабнай вайны з Расеяй


Былы міністр абароны «ДНР» «уваскрэс» і даў прэс-канферэнцыю ў Маскве.

Паводле Ігара Стралкова (Гіркіна) Украіна рыхтуецца да наступлення, але адначасова ўмацоўвае пазіцыі.

«І гэтая абарончая канфігурацыя накіраваная не супраць апалчэння, а супраць Расеі, збіраючыся разграміць апалчэнне, праціўнік рыхтуецца да вайны з Расеяй, прычым шырокамаштабнай», – заявіў Стралкоў.

Стралкоў адзначыў, што без падтрымкі Расеі прарасейскія баевікі не перамогуць. Падчас прэс-канферэнцыі Ігар Стралкоў заявіў, што гатовы вярнуцца на Данбас, калі атрымае такі загад.

11 верасня ў інтэрнэце пачалі распаўсюджваць чуткі пра тое, што экс-міністр абароны «ДНР» павесіўся ў Растове.

Цяпер функцыю г. зв. Міністра абароны «ДНР» выконвае Уладзімер Конанаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў